БЕЛ Ł РУС

У Жлобіне мужчына залез за бутэлькамі ў трохметровы адстойнік і не змог выбрацца

12.04.2018 / 22:59

Nashaniva.com

У Жлобіне выратавальнікі дапамаглі пенсіянеру выбрацца з адстойнай ямы глыбінёй 3 метры, паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

У МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў Жлобіне пенсіянер залез у адстойную яму і сам выбрацца не можа. Яе памеры — 6х5 метраў і глыбіня — 3 метры.

Як высветлілася, пенсіянер 1954 года нараджэння пайшоў на шпацыр, убачыў стары закінуты адстойнік, на дне якога знаходзілася шмат бутэлек, і вырашыў сабраць іх. Мужчына, не ведаючы, што ў яме вада, спусціўся ў адстойнік. Выбрацца самастойна ён не змог.

Работнікі МНС пры дапамозе лесвіцы-палкі дапамаглі выбрацца мужчыну і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду з папярэднім дыягназам «пераахаладжэнне» пенсіянера шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула