БЕЛ Ł РУС

Прапануюць забараніць гандаль у электрычках

13.04.2018 / 09:13

У Беларусі прапануюць забараніць разносны гандаль прадуктамі, іншымі таварамі ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа і гарадскіх ліній. Гэта прадугледжана праектам пастановы аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, які размешчаны на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый для грамадскага абмеркавання.

Таксама ў дакуменце ідзе гаворка пра магчымасць аднаўлення згубленых (скрадзеных) праязных дакументаў (білетаў), аформленых на падставе прадстаўленых пасажырам звестак аб дакуменце аб асобе. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула