БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка расказаў, што народ можа не дараваць у 2019 годзе

13.04.2018 / 15:42

Nashaniva.com

Падчас нарады

Перад спартыўнай галіной Беларусі стаяць вельмі сур'ёзныя задачы. На гэтым акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па пытаннях развіцця зімовых відаў спорту, піша БелТА

«Перад намі стаяць сур'ёзныя задачы. Да наступных зімовых Алімпійскіх гульняў менш за 4 гады. А ўжо праз два гады будуць летнія. Раскачвацца няма калі. Трэба вызначыць трэнераў, спартсменаў, і сёння ўжо дашліфоўваць спартсменаў да летняй Алімпіяды. І пачынаць рыхтаваць па зімовых відах спорту да Алімпіяды ў Пекіне «, - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Наперадзе ў нас галоўны экзамен - 2019 год і Еўрапейскія гульні. Калі мы яшчэ дома асаромімся, народ гэтага нам не даруе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула