БЕЛ Ł РУС

Андрэйчанка пракаментаваў «гандлёвую вайну» Беларусі і Расіі

16.04.2018 / 11:6

Nashaniva.com

Стаўленне Расіі да беларускіх вытворцаў сельгаспрадукцыі цалкам супярэчыць нормам, якія прапісаны ў дамове аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта ў эфіры праграмы «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка.

На гэтым тыдні ён абмяркоўваў праблему з кіраўніком расійскай Дзярждумы РФ Вячаславам Валодзіным і кіраўніком Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.

- Расійскія калегі цалкам падзяляюць падыходы пра тое, што тое, што адбываецца недапушчальна, - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Пры гэтым спікер парламента лічыць, што профільным міністэрствам трэба больш актыўна працаваць з вырашэннем канфліктаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула