БЕЛ Ł РУС

Парламент Кубы вылучыў кандыдата на замену Кастра

18.04.2018 / 21:36

Адзіным кандыдатам на пасаду старшыні Дзяржаўнай рады Кубы (вышэйшую пасаду ў краіне) стаў Мігель Дыяс-Канэль, які цяпер з'яўляецца першым намеснікам старшыні рады. Аб вылучэнні было абвешчана на першым пасяджэнні Нацыянальнай асамблеі народнай улады (аднапалатнага парламента) новага склікання.

Калі дэпутаты ўхваляць кандыдатуру 57-гадовага Дыяса-Канэля, ён зменіць на пасадзе кіраўніка краіны Рауля Кастра, якому 86 гадоў. Вынікі галасавання будуць абвешчаныя ў чацвер. У гэты ж дзень Рауль Кастра мае пакінуць пасаду старшыні Дзяржсавета Кубы.

Як правіла, рашэнні на Кубе ў такіх выпадках прымаюцца аднагалосна. У выпадку зацвярджэння кандыдатуры Дыяса-Канэля, ён стане першым кіраўніком рэспублікі не з сям'і Кастра пасля рэвалюцыі 1959 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула