У Google стварылі мікраскоп з дапоўненай рэальнасцю, які эфектыўна дыягнастуе рак
Кампанія Google прэзентавала «разумны» мікраскоп, які на аснове штучнага інтэлекту і тэхналогіі дапоўненай рэальнасці можа праводзіць даволі дакладную дыягностыку раку.
Праца новай прылады базуецца на стандартным аптычным светлавым мікраскопе, злёгку мадыфікаваным для працы з вышэйапісанымі тэхналогіямі.
Для мадэрнізацыі мікраскопа інжынеры Google змясцілі паміж акулярам і аб'ектывам два модулі: першы выкарыстоўвае напаўпразрыстае люстэрка, якое адлюстроўвае частку святла на фотаматрыцу, а другі праецыруе атрыманы малюнак і накладвае яго на малюнак узору, які даследуецца.
Тэхналогія дазваляе ў рэжыме рэальнага часу праводзіць аналіз малюнка і паказваць вынікі распазнавання клетак, з якімі праводзіцца даследаванне. Частата абнаўлення малюнка складае 10 кадраў за секунду, чаго цалкам дастаткова для дыягностыкі. Сам алгарытм грунтуецца на тэхналогіях машыннага зроку і машыннага навучання.