БЕЛ Ł РУС

У Венгрыі дзясяткі тысяч людзей пратэставалі супраць урадавага кантролю над СМІ ФОТАФАКТ

22.04.2018 / 09:08

Nashaniva.com

Дзясяткі тысяч венграў пратэставалі 21 красавіка супраць урадавага кантролю над СМІ, якія, як яны кажуць, дапамаглі прэм’еру Віктару Орбану перамагчы на выбарах у пачатку гэтага месяца, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на Reuters.

Перад мітынгам арганізатары пратэсту заявілі ў Facebook, што дзяржаўныя медыі ператварыліся ў прапагандысцкую машыну, дзякуючы якой правая партыя «Фідэс» на чале з прэм’ер-міністрам Віктарам Орбанам перамагла на выбарах.

Пратэстоўцы таксама заклікалі змяніць выбарчае заканадаўства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула