БЕЛ Ł РУС

Новы камп'ютарны вірус распаўсюджваецца праз дакументы Microsoft Office

23.04.2018 / 15:39

nn.by

Кітайская кампанія кібербяспекі Qihoo 360 выявіла новы від шкоднаснага праграмнага забеспячэння, якое ў цяперашні час актыўна распаўсюджваецца па сеціве і ўсталёўваецца на камп'ютары карыстальнікаў праз дакументы Microsoft Office, паведамляе mspoweruser.com.

Пасля таго, як карыстальнік адкрывае спампаваны з інтэрнэта дакумент, шкоднаснае ПА загружаюцца на камп'ютар праз аддалены сервер. 

Microsoft ужо ведае пра праблему і абяцае хутка яе вырашыць, але пакуль эксперты рэкамендуюць карыстальнікам не адкрываць дакументы Office, спампаваныя з невядомых крыніц, і выкарыстоўваць антывірусныя праграмы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула