БЕЛ Ł РУС

У шыльдзе на «Трафімавай крыніцы» зрабілі аж пяць памылак ФОТА

30.04.2018 / 12:45

Даслаў чытач Міхась

«Добры дзень, паважаная рэдакцыя, — напісаў у «Нашу Ніву» наш чытач Міхась. — Па БТ пабачыў перадачу пра «Трафімаву крыніцу». Лукашэнка з сынамі на суботніку паставілі памятны знак з гісторыяй крыніцы. Справа добрая, але адразу кінулася ў вочы, што надпісу па-беларуску няма, толькі па-руску. А ў ім — дзікія граматычныя памылкі.

«Родник был освещен» — а трэба «освящен», бо «освещен» па-руску значыць «асветлены», напрыклад, пражэктарам, а не «асвячаны».

«Непросто кристально» — тут трэба пісаць «не просто» асобна, бо ёсць проціпастаўленне.

Прыслоўе «поистине» па-руску пішацца разам.

Па-руску кажуць не «обрядный», а «обрядовый».

Нарэшце, у другім сказе (які проста карава, непісьменна пабудаваны) або прапушчана нейкае слова, або не стаіць коска.

На такім узроўні столькі непісьменных людзей, проста жах», — абураецца чытач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула