БЕЛ Ł РУС

У Добрушскім раёне цеплавоз збіў падлетка, які не пачуў яго з-за навушнікаў

26.04.2018 / 16:50

Nashaniva.com

Школьнік у навушніках трапіў пад цягнік у Добрушскім раёне, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 25 красавіка каля 8.00 у 30 метрах ад станцыі Насовічы. Падчас пераходу чыгуначных шляхоў у недазволеным для гэтага месцы грузавым цягніком траўмаваны непаўнагадовы 2002 года нараджэння з Добрушскага раёна. З рознымі траўмамі ён быў дастаўлены ў рэанімацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула