БЕЛ Ł РУС

У ЗША прызначылі новага дзяржсакратара

26.04.2018 / 20:22

Nashaniva.com

Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў у чацвер, 26 красавіка, кандыдатуру былога кіраўніка ЦРУ Майка Пампеа на пасаду дзяржсакратара.

За яго прызначэнне прагаласавала большасць са 100 сенатараў. Як адзначае агенцтва, за яго выказаліся як мінімум 54 заканадаўцы, супраць — 41, галасаванне яшчэ працягваецца. Пасля зацвярджэння поўным складам Пампеа застанецца прыняць прысягу, затым ён зможа прыступаць да працы на новай пасадзе.

Раней кандыдатуру былога кіраўніка ЦРУ з вельмі невялікай перавагай ухваліў камітэт сената па замежных справах. Гэта адбылося з другой спробы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула