БЕЛ Ł РУС

У Мінску фура збіла кладаўшчыка

28.04.2018 / 12:06

Грузавы аўтамабіль DAF здзейсніў наезд на мужчыну на закрытай дваровай тэрыторыі ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся раніцай 28 красавіка на закрытай тэрыторыі на вуліцы Карла Лібкнехта, 45. «38-гадовы кіроўца фуры DAF, рухаючыся заднім ходам, зрабіў наезд на 31-гадовага кладаўшчыка», — распавялі ў ДАІ.

У выніку наезду мужчына атрымаў сур'ёзныя траўмы. У сувязі з неабходнасцю правядзення тэрміновай аперацыі супрацоўнікі ДАІ ажыццяўлялі суправаджэнне хуткай дапамогі да БХМД.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула