БЕЛ Ł РУС

У Кабуле 21 чалавек загінуў у выніку тэракту

30.04.2018 / 9:57

Nashaniva.com

AP Photo / Massoud Hossaini

У выніку двух выбухаў у Кабуле ў панядзелак раніцай загінуў 21 чалавек, яшчэ 27 атрымалі раненні, паведамляе ria.ru са спасылкай на афганскі тэлеканал 1TV і міністэрства аховы здароўя краіны.

AP Photo / Massoud Hossaini

Першы выбух учыніў тэрарыст-смяротнік на матацыкле. Сярод загінулых і пацярпелых у выніку другога выбуху — журналісты тэлеканалаў TOLOnews, 1TV і Al Jazeera і прадстаўнікі іншых СМІ. Агенцтва Франс Прэс паведаміла пра гібель фатографа Ша Мараі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула