Сапраўдны замак Чорнай Панны быў не ў Нясвіжы
12 мая — вандроўка ў Геранёны.
Барбара і Жыгімонт. Карціна Яна Матэйкі.
Цікава, як стэрэатыпы глыбока сядзяць у нашай свядомасці. Напрыклад, усе мы ведаем легенду пра Чорную Панну Нясвіжа, і ведаем, што яна ж — Барбара Радзівіл. Што дагэтуль ходзіць яе несупакоеная душа па калідорах Радзівілаўскага палаца…
Але той, хто не палянуецца спраўдзіць даты жыцця легендарнай княгіні і жонкі караля Жыгімонта Аўгуста, убачыць, што памерла яна за сорак гадоў да будаўніцтва Нясвіжскага замка. А ці была яна наогул калі-небудзь у Нясвіжы — вялікае пытанне.
Так у рэальнасці магла выглядаць Барбара Радзівіл.
Але ёсць у Беларусі мясціна, дзе Барбара дакладна жыла. Гэта замак у Геранёнах. Захаваўся нават касцёл, дзе яе вянчалі з першым мужам Станіславам Гаштальдам. Барбара прываблівала наймагутнейшых мужчынаў свайго часу…
12 мая фонд «Краіна замкаў» ладзіць вандроўку ў ваколіцы Іўя і Геранёны.
Даведацца падрабязнасці і запісацца ў пагоню за ценем Чорнай Панны можна па тэлефонах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807