БЕЛ Ł РУС

Ад сённяшняй ночы ў небе можна назіраць метэорную плынь Акварыдаў

5.05.2018 / 15:46

Nashaniva.com

Акварыды, або Майскія Акварыды, змогуць убачыць беларусы ў ноч з 5 на 6 мая, паведаміў карэспандэнту БелТА астраном Віктар Малышчыц.

Максімум актыўнасці зорнага дажджу чакаецца пасля паўночы. Метэоры будуць рухацца ў напрамку ад сузор'я Вадалея (лац. Aquarius), на працягу гадзіны можна будзе ўбачыць каля 20 знічак. «Характэрна, што яны будуць яркімі, жаўтлявага колеру і будуць рухацца па небе візуальна з невялікай хуткасцю», - распавёў Віктар Малышчыц.

Астраном параіў назіраць зорны дождж на адкрытай прасторы. «З гарадскога балкона метэорны паток будзе практычна немагчыма ўбачыць - і агляд неба невялікі, і гарадское падсвятленне перашкаджае. Трэба ехаць за горад, па магчымасці легчы на зямлю, і тады пры ясным надвор'і метэоры патрапяць у поле зроку», - дадаў ён. Прамаці метэорнага патоку Майскія Акварыды з'яўляецца камета Галея. Астранамічная з'ява будзе працягвацца па 28 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула