БЕЛ Ł РУС

Прыехала забраць дачку з кінатэатра: у Мінску затрымалі п'яную кіроўцу на Audi Q5

6.05.2018 / 15:18

nn.by

У Мінску інспектары затрымалі нецвярозую аўтамабілістку, паведамляе auto.tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 5 траўня каля 22.30. У міліцыю паведамілі, што за рулём Audi Q5 можа знаходзіцца нецвярозы кіроўца. Інспектары на вуліцы Камсамольскай спынілі ўказаны аўтамабіль. За рулём Audi была 56-гадовая жанчына. Супрацоўнікі ДАІ даставілі яе на медыцынскі агляд, які паказаў 2,24 праміле алкаголю.

Жанчына патлумачыла, што прыехала з Мінскага раёна, каб забраць сваю дачку з кінатэатра.

На парушальніцу склалі адміністрацыйны пратакол. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне права кіравання на тры гады і штраф ад 50 да 100 базавых велічынь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула