БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік СК — пра смерць салдата, які загінуў ад стрэлу танкавага кулямёта ва Уруччы: вінаватыя вызначаны

6.05.2018 / 20:18

nn.by

Вінаватыя ў няшчасным выпадку, у выніку якога загінуў радавы Дзмітрый Удод, вызначаны і будуць прыцягнутыя да адказнасці. Пра гэта паведаміў 6 мая старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, адказваючы на пытанні журналістаў у Брэсце, піша Tut.by.

Дзмітрый Удод. Фота з сацсетак

Справа аб гібелі салдата знаходзіцца ў актыўнай стадыі расследавання.

«Намі ўжо вызначаны механізм гэтага няшчаснага выпадку, што адбыўся з ім. Мы гэта кваліфікуем як няшчасны выпадак, але вінаватыя асобы вызначаны, яны будуць прыцягнутыя да адказнасці», — адзначыў старшыня Следчага камітэта.

Дзмітрый Удод загінуў 4 красавіка ў ходзе планавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы. Як паведамляла Міністэрства абароны, «вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж БМП, былі парушаныя меры бяспекі падчас дзеянняў пры ўзбраенні баявых машын. У выніку адзін з членаў экіпажа, старшы механік-кіроўца БМП радавы Удод Дзмітрый Мікалаевіч, атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём».

«На жаль, але часам парушэнне тэхнікі бяспекі прыводзіць да такіх трагічных выпадкаў. Я думаю, што мы абавязкова праінфармуем грамадскасць, калі будзе прад'яўленае абвінавачанне», — сказаў Іван Наскевіч.

Раней маці загінулага салдата Аляксандра Коржыча паведамляла, што радавы Удод праходзіў сведкам па справе яе сына. Кіраўнік СК гэта абвергае:

«Гэта няпраўда», — пракаментаваў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула