БЕЛ Ł РУС

У Гродне на пешаходных пераходах пачалі з’яўляцца тэматычныя надпісы і малюнкі ФОТА

9.05.2018 / 16:41

Nashaniva.com

У Гродне працягваюць крэатыўна падыходзіць да абнаўлення разметкі на пешаходных пераходах. 8 мая на дарогах горада пачалі з’яўляцца тэматычныя малюнкі, звязаныя з месцамі, дзе абсталяваныя пераходы, піша Hrodna.life.

Каля драмтэатра з’явілася малюнак у выглядзе карнавальнай маскі, каля Кургана славы можна ўбачыць сляды ад гусеніц, а каля тэатра лялек — блазна. У найбліжэйшы час малюнак з’явіцца і каля заапарка.

Замовіла надпісы і малюнкі на пешаходных пераходах Гродзенская ДАІ. Сумесная ідэя службаў і ўніверсітэта з’явілася ў пачатку 2018 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула