Вакансія ў «Нашай Ніве»: менеджар(-ка) па рэкламе
«Наша Ніва» шукае ў каманду менеджара (-ку) па рэкламе.
Досвед вітаецца, але першаснае значэнне мае камунікабельнасць і жаданне працаваць.
Менеджар мусіць быць гатовы пастаянна камунікаваць з рэкламадаўцамі і партнёрамі, ствараць рэкламныя прапановы, рабіць абзвон патэнцыйных кліентаў, удзельнічаць у мазгавых штурмах і самастойна прыдумляць ідэі рэкламных праектаў.
Умовы: нармальная зарплата, сацыяльны пакет, пазітыўны беларускі калектыў. Падрабязнасці — падчас сумоўя.
Інфармацыю пра сябе дасылайце на nn@nn.by.