БЕЛ Ł РУС

Ужо восем баранавіцкіх сямей хочуць аддаць дзяцей у беларускамоўны першы клас у гімназію, але гэтага мала

17.05.2018 / 17:26

Nashaniva.com

Дабіцца адкрыцця беларускамоўнага класа спрабавалі бацькі пяці дзяцей. 16 мая ў гімназіі №4 адбыўся бацькоўскі сход, на якім выступіла ініцыятыўная группа. У выніку яшчэ тры сям’і вырашылі навучаць сваіх дзяцей па-беларуску. Але і гэтага мала.

— Дырэктар гімназіі №4 даў нам тыдзень, каб мы сабралі паўнавартасны клас, — распавяла Intex—press, Таццяна Малашчанка, маці адной з будучых першакласнікаў. — Мы спадзяемся, што ў нас атрымаецца адкрыць беларускамоўны клас у цэнтры горада.

Бацькі гатовы ісці на ўступкі: калі ў школе не будзе памяшкання, яны паспрабуюць знайсці месца ў дзіцячым садку.

Калі вы таксама жадаеце навучаць сваіх будучых першакласнікаў па-беларуску, звяртайцеся па тэлефоне +375 29 723-53-60 (Таццяна).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула