БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў КНДР «лівійскім сцэнарам»

18.05.2018 / 09:48

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў магчымым развіццё падзей у Паўночнай Карэі па «лівійскай мадэлі», калі з краінай не будзе заключана пагадненне аб ядзерным раззбраенні.

Пра гэта амерыканскі лідар заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

Каб не паўтарыць лёс кіраўніка Лівіі Муамара Кадафі, Трамп прапанаваў лідару КНДР Кім Чэн Ыну прытрымлівацца «паўднёвакарэйскага сцэнара».

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын павінны правесці перамовы ў Сінгапуры 12 чэрвеня. Гэта будуць першыя ў гісторыі асабістыя перамовы дзеючага прэзідэнта ЗША і лідара Паўночнай Карэі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула