Макей: Сёння неабходны дыялог, каб вырашаць праблемы, якія многія не заўважаюць
Reuters.com
Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што сёння краінам неабходны дыялог, каб вырашаць праблемы, якія многія не заўважаюць. Пра гэта ён заявіў журналістам да пачатку форуму «Мінскі дыялог».
— Дыялог патрэбен тады, калі існуюць нейкія праблемы, якія падлягаюць вырашэнню. Ад «Мінскага дыялогу» мы чакаем, як мінімум, канструктыўнага абмеркавання праблем, якія існуюць у нашым рэгіёне, у свеце, якія неабходна вырашаць і на якія некаторыя палітычныя дзеячы глядзяць пагардліва ці не заўважаюць іх, — заявіў Макей.
Па словах кіраўніка МЗС, штучна нічога не зробіш, краіне трэба займаць сумленную і прынцыповую пазіцыю па ўсіх пытаннях. І Беларусь, як ніхто, разумее тую сітуацыю канфрантацыі, якая існуе ў рэгіёне.
З нагоды поўнай адмены санкцый ЕС Макей заявіў, што ў гэтым пытанні трэба рухацца паступова.
- Я не магу сказаць, калі будуць адмененыя канчаткова ўсе санкцыі. Я лічу, што, рухаючыся крок за крокам наперад, мы вырашым усе пытанні, звязаныя з адменай санкцый. Але ўзаемадзеяння з нашымі амерыканскімі і еўрапейскімі партнёрамі, паказваюць, што сёння мы знаходзімся ў сітуацыі, калі ўсе бакі імкнуцца да паступовага вырашэння тых пытанняў, якія існуюць з нашымі партнёрамі.