БЕЛ Ł РУС

BBC: Парашэнка заплаціў мінімум $400 тысяч за першую сустрэчу з Трампам

23.05.2018 / 22:17

Nashaniva.com

BBC паведамляе са спасылкай на ўласныя крыніцы, што асабісты адвакат Дональда Трампа Майкл Коэн атрымаў сакрэтны плацёж у памеры 400 або 600 тысяч даляраў за арганізацыю першай сустрэчы паміж Пятром Парашэнкам і Дональдам Трампам ў чэрвені мінулага года.

Крыніцы паведамілі, што аплата была арганізавана пасярэднікамі, якія дзейнічалі ў інтарэсах Пятра Парашэнкі.

Прадстаўнік украінскай разведкі, які займае высокую пасаду, распавёў, што Коэна давялося прыцягнуць, паколькі зарэгістраваныя лабісты і ўкраінскае пасольства ў Вашынгтоне не здолелі дамагчыся чагосьці большага, чым правядзенне кароткай сустрэчы з фота з Трампам. Разам з тым, Парашэнка імкнуўся да сустрэчы вышэйшага ўзроўню, якую б ён мог падаць як «перамовы».

BBC асобна падкрэслівае, што не мае пацверджання таго, што Трамп мог ведаць аб правядзенні аплаты.

Іншая крыніца ў Кіеве сцвярджае, што агульная сума, якую заплацілі Коэну, склала 600 тысяч даляраў.

І Коэн, і абодва датычныя ўкраінцы абверглі BBC гэтую інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула