БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне забаранілі доступ да ria.ru і спадарожных рэсурсаў

24.05.2018 / 13:21

Nashaniva.com

Улады Украіны ўвялі санкцыі ў дачыненні да праектаў МІА «Россия сегодня», а таксама RIA Новости Украіна. Адпаведныя змены ў санкцыйных спіс унёс прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка «на падставе рашэння СНБА ад 2 мая».

Абмежавальныя меры, у ліку іншага, ўключаюць блакаванне доступу на тэрыторыі краіны да сайтаў РІА Новости, «Р-Спорту» і «Прайм», а таксама сайту РІА Новости Украіна, і замарожванне іх актываў.

У пашыраны санкцыйны спіс таксама ўключаны расійскія бізнесмены, у дачыненні да якіх у пачатку красавіка ўвялі санкцыі ЗША, у тым ліку Алег Дзерыпаска і Віктар Вексельберг, а таксама кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер і кіраўнік ВЭБ Андрэй Косцін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула