БЕЛ Ł РУС

Наймацнейшая жаночая валейбольная каманда Беларусі будзе гуляць у чэмпіянаце Расіі

25.05.2018 / 20:46

У пятніцу ў Маскве прайшла нарада Усерасійскай федэрацыі валейбола. Было прынята рашэнне ўключыць у склад удзельнікаў суперлігі беларускую «Мінчанку».

Такім чынам, у суперлізе цяпер будзе 12 каманд.

Раней пра тое, што «Мінчанка» згуляе ў суперлізе, паведамілі 3 мая на ўшаноўванні каманды.

У мінулым сезоне «Мінчанка» дабралася да фіналу Кубка ЕКВ, дзе саступіла турэцкаму «Эджзаджыбашы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула