БЕЛ Ł РУС

«Ваш жыццёвы шлях з'яўляецца годным прыкладам сумленнага служэння Айчыне»: Лукашэнка павіншаваў Шэймана з 60-годдзем

26.05.2018 / 9:49

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана з 60-годдзем, піша БелТА

«Ваш жыццёвы шлях з'яўляецца годным прыкладам сумленнага служэння Айчыне. За гады прафесійнай дзейнасці вы праявілі сябе як адказны кіраўнік, які ўмее эфектыўна вырашаць складаныя задачы дзяржаўнага будаўніцтва», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнымі прыярытэтамі работы Віктара Шэймана нязменна заставаліся гарантаванне нацыянальнай бяспекі, умацаванне абараназдольнасці і садзейнічанне эканамічнаму развіццю Беларусі.

«Перакананы, што вашыя энергічнасць, самааддача, адданасць інтарэсам беларускага народа дазволяць вам і ў далейшым плённа працаваць на карысць Радзімы», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула