БЕЛ Ł РУС

Групу нелегалаў з Ірака затрымалі ў Браслаўскім раёне ВІДЭА

27.05.2018 / 18:29

Nashaniva.com

Уначы 27 мая ў Браслаўскім раёне, ў кіламетры ад мяжы, затрымалі групу нелегальных мігрантаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Чацвярых грамадзян Ірака: мужчын, жанчыну з дзіцем на рэжымную тэрыторыю даставілі на аўтамабілі памагатыя арганізатара нелегальнай міграцыі. Далей яны паспрабавалі парушыць мяжу з Латвіяй.

Вядуцца мерапрыемствы па ўсталяванні арганізатараў і памагатых супрацьпраўнай дзейнасці. Усім ім пагражае крымінальная адказнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула