БЕЛ Ł РУС

У Расіі сабралі больш за 700 тысяч подпісаў супраць туалетаў у храмах

1.06.2018 / 16:45

Nashaniva.com

Сябра Патрыяршай рады па культуры Леанід Калінін заявіў радыёстанцыі «Говоріт Москва», што размяшчэнне туалетаў у храмах супярэчыць рэлігійным нормам. Такое меркаванне ён выказаў, каментуючы даручэнне Минстроя Расіі, згодна з якім «Інстытут грамадскіх будынкаў» Масквы распрацаваў новыя правілы праектавання храмаў, згодна з якімі ў прыбудовах цэркваў прапаноўваюць размяшчаць прыбіральні.

«Традыцыйна туалеты ў храмах ня размяшчалі. Гэта нонсэнс, што зараз спрабуюць ва ўгоду нейкім грамадзянскіх нарматывам як для грамадскіх будынкаў унесці гэта як абавязковую норму. У гэтым неабходнасці няма». Калінін дадаў, што на ўзроўні РПЦ рашэнне аб размяшчэнні прыбіральняў у храмах не прымалася.

Таксама супраць новаўвядзенняў выступілі НКА «Дабрачынны Фонд Раства Багародзіцы» і «Маскоўская арганізацыя інвалідаў». На іх думку, «святасць праваслаўных храмаў не спалучаецца з паняццем туалет». Яны таксама адзначылі, што пабудова санвузлоў незаконная па кананічных, медыцынскіх і культурных прычынах.

Таксама стала вядома, што больш за 700 тысяч вернікаў паставілі свае подпісы супраць устаноўкі прыбіральняў у праваслаўных храмах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула