БЕЛ Ł РУС

Заўзятары назвалі футбаліста Гіджу найлепшым гульцом на чэмпіянатах свету

5.06.2018 / 09:16

Аўтар пераможнага гола ў вырашальным матчы ЧС-1950 уругваец Альсідэс Гіджа прызнаны заўзятарамі найлепшым гульцом у гісторыі сусветных першынстваў.

Галасаванне праходзіла ў сацыяльных сетках ФІФА, усяго прагаласавалі 578 024 чалавекі.

У лік прэтэндэнтаў увайшлі 32 футбалісты, галасаванне праходзіла па сістэме з выбываннем. Варатар зборнай СССР Леў Яшын выбыў у першым раўндзе, саступіўшы аргенцінцу Дыега Марадоне, які ў выніку дайшоў да фіналу.

Гіджа на шляху да фіналу перамог немца Олівера Кана, бразільца Пеле, галандца Ёхана Кройфа і бразільца Раналда.

Гіджа памёр ва ўзросце 88 гадоў у 2015 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула