БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці КДБ праводзіць вучэнні з задзейнічаннем ваеннай тэхнікі

5.06.2018 / 12:43

Nashaniva.com

З 4 па 7 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці пройдуць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржорганаў да рэагавання і ўзаемадзеяння па ліквідацыі ўмоўнага незаконнага ўзброенага фармавання, піша прэс-служба ведамства.

У мерапрыемствах прымуць удзел падраздзяленні КДБ, МУС, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Узброеных сіл, МНС і іншых дзяржаўных органаў.

Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай тэхнікі.

Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі да бяспекі II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў чэрвені 2019 года

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула