БЕЛ Ł РУС

У Гродне хлопец у шматпавярховіках збіраў грошы на несапраўдныя пахаванні

5.06.2018 / 20:28

Nashaniva.com

У Гродне распачата крымінальная справа ў дачыненні да хлопца, які збіраў па кватэрах грошы на несапраўдныя пахаванні. Некалькі месяцаў таму хлопец са смуткам у голасе паведамляў жыхарам кватэр, што памёр з суседняга пад'езда. Людзі давалі грошы, а потым даведваліся, што на самой справе ніхто не памёр, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Супрацоўнікі МУС выявілі 40 фактаў пабораў, а асоба махляра высветлена. Першапачаткова яго дзеянні лічылі дробным крадзяжом, але, у выніку, у дачыненні да хлопца распачата крымінальная справа па артыкуле «махлярства».

Падазраваны 2001 года нараджэння быў ужо раней судзімы за крадзеж у асабліва буйным памеры. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула