БЕЛ Ł РУС

«Пайшоў Трамп ***!» Роберт Дэ Ніра абмацюкаў прэзідэнта на цырымоніі прэміі «Тоні» ў жывым эфіры ВІДЭА

11.06.2018 / 14:11

Падчас цырымоніі ўручэння прэміі «Тоні» 10 чэрвеня акцёр Роберт Дэ Ніра двойчы нецэнзурна вылаяўся на адрас Дональда Трампа. Яго кароткую заяву сустрэлі бурнымі авацыямі.

«Я скажу адно — ды пайшоў Трамп ***!», — сказаў акцёр, пасля чаго зала выбухнула апладысментамі. Пасля гэтага ён дадаў: «Хопіць з ім ветлівасці, ды пайшоў Трамп ***!»

Here's video of DeNiro swearing at Trump on #TonyAwards
Australian feed didnt censor it. pic.twitter.com/KZNrT8UIyH

— Rhett Bartlett (@dialmformovies) 11 июня 2018 г.

З гэтай заявай акцёр выступіў перад тым, як уручыць статуэтку музыку Брусу Спрынгстыну. Амерыканскі канал CBS, які вёў трансляцыю цырымоніі, заглушыў нецэнзурныя словы Дэ Ніра, аднак у Аўстраліі гледачы пачулі версію без цэнзуры і выклалі ў твітар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула