БЕЛ Ł РУС

Незалежных журналістаў з Глыбокага аштрафавалі агулам на 80 базавых велічынь

11.06.2018 / 20:26

Nashaniva.com

Глыбоцкіх журналістаў Тацяну Смоткіну і Змітра Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП).

Суддзя Людміла Вашчанка пастанавіла пакараць Лупача штрафам у 35 базавых велічынь (857,50 рублёў), а Смоткіну — у 45 базавых (1102,5 рублёў).

Нагадаем, глыбоцкіх журналістаў абвінавацілі ў тым, што яны ўзялі інтэрв’ю і такім чынам здзейснілі незаконны выраб прадукцыі СМІ. Матэрыялы з’явіліся на сайце «Беларускага Радыё Рацыя» пад назвамі «Бязмежжа міліцыянтаў, або за што ламаюць ногі пенсіянерам», «Як гарадская каналізацыя ў Глыбокім стварыла праблемы», «Юбілейныя сімвалы ў Глыбокім». А таксама на тэлеканале «Белсат» — «Чаму міліцыянты збіваюць пенсіянераў?».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула