БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: Даты і парадак прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў абвесціць Лукашэнка

12.06.2018 / 12:48

Вясной 2019 года.

Фота Сяргея Гудзіліна

Аляксандр Лукашэнка абвесціць даты і парадак прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі ўвесну 2019 года падчас традыцыйнага паслання Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу. Такое меркаваньне старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала 12 чэрвеня ў размове з Радыё Свабода.

Яна нагадала, што паколькі парламенцкія выбары ў Беларусі праводзяцца раз на чатыры гады, а прэзідэнцкія — раз на пяць, то «так супадае, што абедзве выбарчыя кампанія прыпадаюць на 2020 год».

«Я па-ранейшаму ўпэўненая, што іх трэба развесці па розных гадах. Што праводзіць раней, гэта пытанне для найвышэйшага кіраўніцтва Беларусі» — лічыць Лідзія Ярмошына.

Яна дадала, што ЦВК цяпер рыхтуе праект каштарысу для правядзення выбараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула