БЕЛ Ł РУС

Турцыя запусціла газаправод у абыход Расіі

12.06.2018 / 22:35

Anadolu

У турэцкай правінцыі Эскішэхір адбылося ўрачыстае адкрыццё газаправода TANAP, які будзе транспартаваць прыродны газ з Азербайджана ў Турцыю, а адтуль у Еўропу.

«TANAP — вынік нашых агульных намаганняў, а таксама прадвеснік новых праектаў», — абвясціў падчас цырымоніі прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і нагадаў, што гэты газаправод таксама называюць энергетычным шаўковым шляхам. Па словах турэцкага лідара, першапачатковая прапускная магутнасць трубаправода складзе 16 мільярдаў кубаметраў газу ў год, большая частка газу (10 мільярдаў) пойдзе ў Еўропу.

TANAP з'яўляецца альтэрнатывай расійскаму праекту пастаўкі газу ў Еўропу — трубаправоду «Турэцкі паток». TANAP — частка Паўднёвага газавага калідора. Мяркуецца, што праз яго будзе пастаўляцца паліва з Каспійскага рэгіёна праз Грузію і Турцыю ў краіны Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула