БЕЛ Ł РУС

Па дарозе ў Курапаты зноў затрымалі Паўла Севярынца

13.06.2018 / 18:32

Аднаго з лідэраў пратэсту супраць адкрыцьця рэстарана каля Курапатаў Паўла Севярынца затрымалі сёньня ў Менску прадстаўнікі міліцыі. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці актывіста Тацяна Севярынец.

Зьвесткі пра затрыманьне Паўла Севярынца разьмясьціла ў фэйсбуку ягоная жонка Вольга.

Паводле яе Паўла Севярынца цяпер вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі.

Павал Севярынец браў удзел у сустрэчы групы актывістаў у справе абароны Курапатаў з супрацоўнікамі амбасады ЗША, якая мелася пачацца а 16-й гадзіне. Па зьвестках Тацяны Севярынец, пасьля заканчэньня сустрэчы Павал сеў у тралейбус, каб ехаць у Курапаты на талаку, але там не зьявіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула