БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Македоніі не будзе пераймяноўваць краіну

13.06.2018 / 20:16

Nashaniva.com

Георге Іваноў.

Прэзідэнт Македоніі Георге Іваноў заявіў, што не падпіша пагадненне з Грэцыяй аб перайменаванні яго краіны ў Паўночную Македонію.

Іваноў не мае намеру падпісваць дамоўленасць, паколькі яна парушае Канстытуцыю і законы краіны. Акрамя таго, Іваноў лічыць падобны кампраміс з Грэцыяй не больш чым «асабістым рашэннем» прэм'ер-міністра Македоніі Зорана Заева і кіраўніка МЗС Македоніі Ніколы Дзімітрава, за якое яны павінны несці «асабістую адказнасць».

Чытайце таксама: Грэцыя дамовілася з Македоніяй пра новую назву гэтай краіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула