БЕЛ Ł РУС

YouTube ўвядзе платную падпіску на каналы

22.06.2018 / 13:37

Nashaniva.com

Відэасэрвіс YouTube дазволіць афармляць платную падпіску на каналы з больш чым 100 тысячамі падпісчыкаў. Пра гэта паведаміў дырэктар па прадукце YouTube Ніл Мохан.

Платныя падпісчыкі атрымаюць значкі спонсара, змогуць карыстацца аўтарскімі эмодзі і іншымі бонусамі. Акрамя таго, аўтар канала зможа даць ім доступ да дадатковых відэа.

Падпіска будзе каштаваць 4,99 даляра ў месяц. Аўтары каналаў атрымаюць 70% прыбытку ад падпіскі, астатняе забярэ YouTube.

У дадзены момант функцыя знаходзіцца на стадыі тэставання і даступная не ўсіх каналах. Калі плануецца яе паўнавартасны запуск, YouTube не паведамляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула