БЕЛ Ł РУС

Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі ў нядзелю

23.06.2018 / 12:37

nn.by

Моцныя дажджы і навальніцы чакаюцца ў некаторых раёнах Беларусі 24 чэрвеня, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца дажджы, у некаторых раёнах — моцныя. Днём месцамі магчымыя навальніцы.

Вецер будзе ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай складзе 7-12 цяпла.

У другой палове дня чакаецца ад плюс 12 па поўначы і да 21 градуса вышэй за нуль у паўднёвых раёнах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула