БЕЛ Ł РУС

Мужчына так ударыў жанчыну па шчацэ, што яна атрымала чэрапна-мазгавую траўму

26.06.2018 / 15:05

Nashaniva.com

Выпадак адбыўся ў Смаргоні, 21 чэрвеня пасварыліся 56-гадовы мужчына і 38-гадовая жанчына, што жывуць разам, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Канфлікт узнік на роўным месцы і без алкаголю.

Яны доўга лаяліся, пасля здалі нервы ў мужчыны. Ён ударыў жанчыну далонню па твары. Яна не змагла ўтрымацца на нагах — удар далонню быў такой сілы, што прычыніў пацярпелай закрытую чэрапна-мазгавую траўму.

Цяпер жанчына ў бальніцы, мужчына затрыманы, у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула