БЕЛ Ł РУС

Васьмігадовы вундэркінд скончыў школу і паступае ў ВНУ

2.07.2018 / 22:04

Nashaniva.com

Бельгійскі хлопчык Ларан паспяхова скончыў школу ў восем гадоў і мае намер паступаць ва ўніверсітэт.

Як паведамляюць інфармагенцтвы, цяпер юны вундэркінд ацэньвае прапановы, якія атрымаў ад многіх універсітэтаў. Але дзіця і яго бацькі свой выбар пакуль не зрабілі.

Вялікую частку ведаў вундэркінд атрымліваў дома. Па школьнай праграме ён займаўся з індывідуальным настаўнікам. Яго тэст IQ паказаў 145 балаў.

Сярод спецыяльнасцяў, якія падаюцца цікавымі будучаму студэнту, ён адзначыў прафесіі інжынера, хірурга і астранаўта. Любімы прадмет вундэркінда - матэматыка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула