БЕЛ Ł РУС

У Мінску адбудзецца чарговая Ноч паэзіі з купалаўцамі

3.07.2018 / 15:59

Nashaniva.com

У Мінску з 6 на 7 ліпеня адбудзецца Ноч паэзіі. У ёй возьмуць удзел паэты А. Хадановіч, У. Арлоў, Д. Бялькевіч, Н. Кудасава і іншыя, музыка К. Камоцкая, а таксама купалаўцы, якія прачытаюць свае ўлюбёныя вершы.

Удзельнікі змогуць акунуцца ў таямнічае падарожжа і прыемна правесці вечар. Таксама вы можаце падрыхтаваць свае ўлюбёныя вершы і зачытаць іх на імправізаванай сцэне.

Уваход вольны, але колькасць сядзячых месцаў абмежаваная.

Сустрэча адбудзецца 6 ліпеня а 19 гадзіне на тэрасе кавярні «Аўстэрыя Уршуля».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула