БЕЛ Ł РУС

Люты пажар на Менскім холадакамбінаце № 2 - фота

31.10.2008 / 17:51

Nashaniva.com

Паводле неафіцыйных зьвестак, узгараньне адбылося на даху рэзэрвавага корпусу прадпрыемства. Камбінат разьмешчаны на вуліцы Маякоўскага, 182.

Фота onliner.by

Фота onliner.by

Фота onliner.by

Фота photo.bymedia.net

У адным з карпусоў Мінскага холадакамбіната № 2 адбылося ўзгаранне. Пра гэта БелаПАН паведамілі на прадпрыемстве.

Інфармацыю аб пажары пацвердзілі ў прэс‑службе МНС. «На прадпрыемстве працуюць ратавальнікі па ліквідацыі ўзгарання. Аб прычынах пажару і матэрыяльным уроне стане вядома пазней», — сказаў прадстаўнік прэс‑службы МНС.

Паводле неафіцыйных звестак, узгаранне адбылося на даху рэзервовага корпуса прадпрыемства.

Мінскі холадакамбінат № 2 — найбуйнейшае ў краіне гандлёва‑вытворчае прадпрыемства. Яго структурныя падраздзяленні: фабрыка марожанага, тэхналагічны цэх, кампрэсарны цэх, цэх сухога лёду, вафельна‑кандытарскі цэх, лабараторыя і ўчастак па разліву вады і напояў. Камбінат размешчаны на вуліцы Маякоўскага, 182.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула