БЕЛ Ł РУС

Наведнікі «Паедзем, паядзім» накінуліся з кулакамі на пратэстоўцаў ВІДЭА

4.07.2018 / 18:38

ЗП

асцярожна, нецэнзурная лексіка!

Інцыдэнт здарыўся 2 ліпеня. Два мужчыны на БМВ спрабавалі трапіць на тэрыторыю рэстарана «Паедзем, паядзім», што размяшчаецца побач з урочышчам Курапаты.

72-гадовая Ніна Багінская стала на шляху аўтамабіля. Пасажыр БМВ спачатку спрабаваў адцягнуць спадарыню Ніну, каб праехаць, а пасля з кулакамі накінуўся на хлопцаў, што стаялі побач. Відэа здарэння зняў Валянцін Міхальцоў.

«Яны выклікалі міліцыю і ДАІ, якія прыехалі вельмі хутка. Супрацоўнікі міліцыі вымусілі прапусціць аўтамабіль. У хуткім часе яны выехалі назад з дзецьмі. ДАІ склала пратакол на Ніну Багінскую за перашкоду руху», — расказаў «НН» Валянцін Міхальцоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула