БЕЛ Ł РУС

Тэнісістка Гаварцова апублікавала сямейнае ФОТА з сынам трэнера Захарава

6.07.2018 / 15:35

Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова апублікавала фота з Канстанцінам Захаравым, з якога вынікае, што сын скандальнага трэнера Міхаіла Захарава бацька яе дзіцяці.

Family ❤️ pic.twitter.com/CFvHokjRfp

— Olga Govortsova (@OGovortsova) 6 июля 2018 г.

33-гадовы хакеіст гуляе за «Юнацтва».

Нагадаем, Гаварцова нарадзіла сына ў сакавіку гэтага года. Пра цяжарнасць спартсменкі стала вядома ў лістападзе 2017 года.

Вользе Гаварцовай 29 гадоў. Яна перамагала на васьмі турнірах ВТА ў пары, была 35-й ракеткай свету ў адзіночцы, а на Шлемах даходзіла да чвэрцьфінала Уімблдона ў 2015-м годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула