БЕЛ Ł РУС

Украінскі чарт кліпаў YouTube упершыню ўзначаліла песня на ўкраінскай мове. Да гэтага першыя месцы займалі песні на рускай

8.07.2018 / 13:50

Nashaniva.com

Чарт кліпаў ва ўкраінскім сегменце YouTubе узначаліў гурт Kazka з песняй Плакала. Гэта — першая ўкраінскамоўная кампазіцыя, якая трапіла ў топ украінскага чарта YouTube, паведамляе karabas.live.

Да гэтага часу рэйтынг узначальвалі сінглы на рускай мове.

Загрузілі песню Плакала на відэахостынгу YouTube 17 мая і з тых часоў яна імкліва пачала заваёўваць пазіцыі ў чарце кліпаў і ўзначаліла яго на шостым тыдні пасля з'яўлення. Пры гэтым дадзены ролік з'яўляецца не кліпам, а official audio.

Рэйтынг адлюстроўвае даныя за 21-28 чэрвеня гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула