БЕЛ Ł РУС

Мойшэ Кульбак. У дарозе. Верш

10.07.2018 / 16:11

Nashaniva.com

Пераклаў з ідыш Андрэй Хадановіч.

Вакзалы. Гатэлі. Сьпеў рэек і кол,
і блізкае шчасьце блукае наўкол
палескіх балот, беларускіх абшараў
пад кулямі зораў, пад фарбамі мараў.
Гняздоўі мястэчак і фурманаў здані
ў біблейскіх бародах — і вечным выгнаньні.
Я ўблытаўся ў вечар, як вершы-блукальцы,
і ямбы мне ногі, а дактылі пальцы,
я ў вечары-вершы, я ў вечары-гімне
згараю…
Чаму ён такі дарагі мне?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула