БЕЛ Ł РУС

Трамп пра перамовы з Пуціным: Вялікіх чаканняў няма. Абмяркуем Украіну і Сірыю

13.07.2018 / 21:30

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмяркуе ў Хельсінкі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пытанне Украіны, Сірыю, Блізкі Усход, а таксама пытанне нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

flickr.com.

Пра гэта Трамп заявіў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй ў Лондане.

«Паглядзім, што выйдзе […] У мяне няма вялікіх чаканняў перад гэтай сустрэчай, чаканняў, што мы дасягнем чагосьці цудоўнага», — сказаў Дональд Трамп.

Яго сустрэча з Пуціным адбудзецца ў Хельсінкі 16 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула