БЕЛ Ł РУС

Пуцін спазніўся на сустрэчу з Трампам у Хельсінкі

16.07.2018 / 13:32

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін спазніўся на перамовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Хельсінкі, перадае РБК.

Прыбыццё Пуціна ў Прэзідэнцкі палац у Хельсінкі было запланавана на 13:00 па мясцовым часе (супадае з мінскім), аднак паведамленне аб прызямленні яго самалёта з'явілася а 13:23.

Российский борт номер один приземлился в аэропорту Хельсинки, откуда кортеж Путина направился в Президентский дворец, где пройдут переговоры с Трампом pic.twitter.com/Kxm1V3s6GF

— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 16 июля 2018 г.

У Прэзідэнцкі палац Пуцін прыбыў а 13:43.

Путин прибыл во дворец в Хельсинки. Встреча с Трампом скоро начнётся. pic.twitter.com/lXZsKu8HKZ

— Кремлевский пул РИА (@Kremlinpool_RIA) 16 июля 2018 г.

Трамп прыехаў на сустрэчу ў Прэзідэнцкі палац праз 20 хвілін пасля Пуціна, перадае РІА Новості.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула