БЕЛ Ł РУС

Еўракамісія аштрафавала Google на 4,3 мільярда еўра за подкуп

18.07.2018 / 14:57

Nashaniva.com

Еўракамісія наклала штраф на кампанію Google за парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Google прызналі вінаватай па трох пунктах.

У прыватнасці, Еўракамісія прыйшла да высновы, што кампанія выкарыстоўвала незаконныя метады, прымушаючы вытворцаў смартфонаў на Android перадусталёўваць яе сэрвісы і дадаткі.

Таксама Google, на думку Еўракамісія, плаціла мабільным аператарам і вытворцам смартфонаў, каб яны ставілі яе пошукавік, і забараняла выкарыстоўваць аперацыйныя сістэмы, створаныя на базе адкрытага кода Android.

За гэтыя парушэнні яе аштрафавалі на 4,3 мільярда еўра. Google таксама абавязалі ліквідаваць выяўленыя парушэнні. Кампанія мае намер падаць апеляцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула